Памёр артыст Раман Карцаў
Памёр артыст эстрады, тэатру і кіно Раман Карцаў (сапраўднае прозвішча — Кац). Пра гэта ў Facebook напісала Наталля Жванецкая, жонка Міхаіла Жванецкага. Карцава не стала 2 кастрычніка. Яму было 79 гадоў.
Артыст працаваў у Маскоўскім тэатры мініацюр пад кіраўніцтвам Жванецкага. Доўгі час выступаў у дуэце з Віктарам Ільчанкам. Пасля смерці Ільчанкі выступаў з монаспектаклямі. Таксама Карцаў здымаўся ў кіно, гэта былі эпізадычныя ролі, але запамінальныя ("Сабачае сэрца", "Майстар і Маргарыта").
Раман Карцаў — народны артыст Расійскай Федэрацыі (атрымаў званне ў 1999 годзе). Ён нарадзіўся ў Адэсе, удзельнічаў у Другой сусветнай вайне.