Памёр беларускі пісьменнік Мікола Гілевіч
14 сакавіка памёр беларускі пісмьменнік, журналіст і перакладчык Мікола Гілевіч (псеўданім — Мікола Гіль). Яму было 85 гадоў.
Гілевіч — выпускнік філфака БДУ. Доўгі час ён быў рэдактарам газеты "Літаратура і мастацтва" (у яе зорныя часы — 1990-1997) і часопіса "Мастацтва" (2004-2008). Аўтар больш чым дзясятка кніг.
Мікола Гілевіч — брат народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (1931 — 2016).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.