Памёр П'ер Бержэ — адзін з заснавальнікаў дома моды Yves Saint Laurent
Сусветныя СМІ выпадкова “пахавалі” сузаснавальніка дома моды Yves Saint Laurent
Еўрарадыё, як і шэраг сусветных СМІ, зрабіла памылку і выпадкова "пахавала" П'ера Бержэ. Гэтая навіна з'яўляецца памылковай. Мы прыносім свае прабачэнні.
Сёння, 23 кастрычніка, ва ўзросце 84 гадоў памёр заснавальнік дома моды Yves Saint Laurent П’ер Бержэ.
Ён нарадзіўся ў 1930 годзе. Лёсавызначальная сустрэча з Івам Сен-Ларанам адбылася ў 1958-м годзе. Праз тры гады мужчыны заснавалі дом моды Yves Saint Laurent. Партнёраў звязвалі рамантычныя адносіны, аднак ў 1976 годзе яны разышліся. П'ер Бержэ кіраваў кампаніяй да 2002 года. У апошнія гады ён быў гендырэктарам і старшынёй праўлення адной з найбуйнейшых будаўнічых кампаній Францыі Eiffage SA, займаўся дабрачыннасцю і праваабарончай дзейнасцю.
Фота: SothebysTV