Памёр былы ідэолаг, з іменем якога звязвалі адмены канцэртаў у Мінску

Памёр былы ідэолаг, з іменем якога звязвалі адмены канцэртаў у Мінску

25 лістапада раптоўна ў бальніцы памёр былы начальнік аддзела па справах мастацтва Мінгарвыканкама Уладзімір Валер’евіч Анціповіч. На гэтай пасадзе чыноўнік прымаў заяўкі арганізатараў на правядзенне канцэртаў і ставіў пад імі подпісы. З яго іменем многія звязвалі адмены канцэртаў “забароненых гуртоў”. У 2013 годзе, падчас масавых скарачэнняў чыноўнікаў, Уладзімір Валер’евіч звольніўся з пасады і перайшоў працаваць у Філармонію, але праз два месяцы сышоў і адтуль.

У 1989 годзе Уладзімір Анціповіч быў вакалістам аднаго з першых метал-гуртоў Мінска “Радыяцыя”. Мянушка ў музыкі была Эндзі. На сцэну ён выходзіў лахматым, у рванай джынсе і з пацуком на плячы.

Развітанне з Уладзімірам Анціповічам адбудзецца 27 лістапада ў 13:00 у рытуальнай зале 9-й мінскай бальніцы. Прычыны смерці пакуль не называюцца.

Анціповіч: “На Міхалка ходзяць прыкалоцца. Такія рэчы доўга не жывуць”

Уладзімір Анціповіч: “Не трэба музыкам лезці туды, куда не трэба!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі