Памёр экс-дырэктар "Беларусьфільма" Ігар Поршнеў

Ігар Поршнеў​ / tut.by
Ігар Поршнеў​ / tut.by

Былы дырэктар нацыянальнай студыі "Беларусьфільм" Ігар Поршнеў памёр на 63-м годзе жыцця, пра гэта паведамляе Беларускі саюз кінематаграфістаў.

Поршнеў кіраваў "Беларусьфільмам" з 2015 па 2018 год.

"З яго імем быў звязаны шэраг гучных карупцыйных скандалаў у сферы кінавытворчасці, у прыватнасці, здымкі фільма "Сляды на вадзе". Ні адзін з іх так і не дайшоў да суда",успамінае канал "Святы Белавуд".

Акрамя кіраўніцтва кінавытворчасцю, Поршнеў сам выконваў ролі ў некалькіх фільмах і серыялах. Таксама ён быў прадзюсарам некалькіх праектаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі