Памёр экс-гендырэктар "Белавія" Анатоль Гусараў
Анатоль Гусараў / facebook.com/belavia
На 73-м годзе жыцця памёр былы генеральны дырэктар Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" Анатоль Гусараў. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook цяперашні кіраўнік "Белавія" Ігар Чаргінец.
"Мы сёння ноччу асірацелі...", — напісаў Чаргінец.
Чаргінец змяніў Гусарава на пасадзе дырэктара "Белавія" ў лютым гэтага года. Гусараў узначальваў кампанію фактычна з моманту яе заснавання ў 1996 годзе. Да пандэміі кампанія актыўна развівалася, у тым ліку за кошт транзітных перавозак. Аднак у 2020 годзе з-за абмежаванняў, уведзеных у сувязі з каранавірусам, пасажырапаток ўпаў на 58,4 % у параўнанні ў 2019 годам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.