Памёр генеральны дырэктар ХК “Віцебск” Уладзімір Базека

Генеральны дырэктар хакейнага клуба “Віцебск” Уладзімір Базека сканаў у суботу на шасцідзясятым годзе жыцця, паведамляе Interfax.by са спасылкай на прэс-службу Федэрацыі хакею Беларусі.

У пачатку сваёй кар’еры Базека ачольваў футбольны клуб “КІМ”, які неаднаразова рабіўся прызёрам першынства Беларусі. У сярэдзіне 2000-х гадоў яго намаганні былі скіраваныя ўжо на развіццё хакею ў рэгіёне. Цягам двух гадоў хакейнаму клубу “Віцебск” удалося ўзняцца з нізоў турнірнай табліцы да 4 месца ў сезоне 2007/2008.

Пасля невялікага перапынку Базека зноў быў прызначаны генеральным дырэктарам клуба 1 кастрычніка 2013 года. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі