Памёр гродзенец, які напярэдадні абгарэў у мікрааўтобусе

Памёр гродзенец, які напярэдадні абгарэў у мікрааўтобусе

У Гродне ў лякарні памёр 55-гадовы мужчына, які напярэдадні атрымаў апёкі 70% цела. Пра гэта інфармуе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.

Паведамляецца, што мужчына памёр 12 чэрвеня ў 20.10. Напярэдадні ён трапіў у лякарню з апёкамі 1-4-й ступені. За яго жыццё лекары змагаліся суткі.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне, пры якім пацярпеў непрацуючы гродзенец, адбылося ўвечары 11 чэрвеня. Ратавальнікам паведамілі, што каля прыватнага дома на вуліцы Лялевеля гарыць мікрааўтобус "Фольксваген Транспортэр Т-3". З ахопленага агнём салона супрацоўнікі МНС дасталі мужчыну, які атрымаў цяжкія апёкі.

Прычына ўзгарання высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі