Памёр кіраўнік украінскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Уладзімір

Абавязкі кіраўніка Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату выконвае месцаахоўнік Кіеўскай мітрапалітавай кафедры мітрапаліт Чарнавіцкі і Букавінскі Ануфрый, інфармуе ІТАР-ТАСС.

Мітрапаліт Уладзімір (Віктар Маркіянавіч Сабадан) нарадзіўся 23 лістапада 1935 года ў вёсцы Маркаўцы Лецічэўскага раёну Хмяльніцкай вобласці. У 1962 годзе скончыў Ленінградскую духоўную акадэмію, прыняў святарны сан і пастрыгся ў манахі. Быў намеснікам начальніка Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме, служыў у Растове, Навачаркаску.

27 траўня 1992 года быў абраны мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Украіны. У перыяд яго служэння ўдалося аднавіць многія епархіі і храмы, разбураныя пры савецкай ўладзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі