Памёр мастак Уладзімір Сытчанка, які рабіў ілюстрацыі да кніг Васіля Быкава

Памёр мастак Уладзімір Сытчанка, які рабіў ілюстрацыі да кніг Васіля Быкава

Ад каранавіруса памёр мастак-графік Уладзімір Сытчанка, паведамляе "Наша Ніва". Ямы было 70 гадоў. 

Сытчанка вучыўся ў мастакоў Васіля Шаранговіча і Паўла Любамудрава, працаваў у розных жанрах станковай і кніжнай графікі, а таксама ў жывапісе і плакаце. У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1975 года, уваходзіў у грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз мастакоў". Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Як кніжны ілюстратар Сытчанка аздабляў такія кнігі, як раман "Кар'ер" Васіля Быкава, паэтычныя зборнікі Анатоля Вярцінскага, "Прыгоды Электроніка і яго сяброў" Яўгена Вялцістава. У яго афармленні выдадзена больш за 400 кніг розных жанраў. 

Работы Сытчанкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах "Беларускага саюза мастакоў".

Памёр мастак Уладзімір Сытчанка, які рабіў ілюстрацыі да кніг Васіля Быкава
Выстава Ўладзіміра Сытчанкі ў сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага /oginskizalesse.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі