Памёр Мікалай Дамашкевіч — экс-кіраўнік справаў Лукашэнкі
Мікалай Дамашкевіч
У 74-гадовым узросце памёр Мікалай Дамашкевіч — былы кіраўнік справаў Лукашэнкі.
Дамашкевіч нарадзіўся ў Жыткавічах у 1949 годзе, скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1973), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1986).
У незалежнай Беларусі Дамашкевіч быў начальнікам Службы кантролю прэзідэнта, старшынёй Камітэта дзяржкантролю (1995—1998). Са снежня 1998 года па чэрвень 2007 года кіраваў Мінскай вобласцю. 11 студзеня 2008 года стаў кіраўніком спраў Лукашэнкі, а ў верасня 2010-га — памочнікам Лукашэнкі — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці.
15 верасня 2014 года Лукашэнка адправіў Дамашкевіча ў адстаўку.
Дарэчы, Мікалай Дамашкевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савета ХІІ склікання (1990—1995), а потым — членам Савета Рэспублікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.