Памёр спявак Крыс Кельмі
На 64-м годзе жыцця ў Падмаскоўі памёр спявак Крыс Кельмі, інфармуе ria.ru. Прычына смерці пакуль невядомая, яе вызначыць экспертыза.
Крыс Кельмі (сапраўдныя імя і прозвішча — Анатоль Кельмі) — вядомы савецкі і расійскі спявак, кампазітар. Ён быў стваральнікам рок-гуртоў "Високосный год" і "Рок-Ателье", напісаў такія папулярныя песні, як "Ночное рандеву", "Замыкая круг", "Усталое такси".