Памёр вядомы італьянскі пісьменнік Умбэрта Эка

Памёр вядомы італьянскі пісьменнік Умбэрта Эка

Памёр вядомы італьянскі пісьменнік і філосаф Умбэрта Эка, аўтар знакамітага рамана "Імя ружы". Яму было 84 гады.

Умбэрта Эка нарадзіўся 5 студзеня 1932 года ў гарадку Алесандрыя ў італьянскай вобласці П'емонт. Ён — філосаф паводле адукацыі. Працаваў рэдактарам на тэлебачанні, у выдавецтве, выкладаў ва ўніверсітэтах. Эка з'яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых кніг і публікацый. Аднак вядомасць яму прынесла проза. Ужо першы раман "Імя ружы" (1980) меў вялікі поспех, стаў бестселерам. Кнігу пераклалі на шматлікія мовы, яна атрымала нямала літаратурных прэмій. У 1986 годзе французскі рэжысёр Жан Жак Ано здзейсніў паспяховую экранізацыю "Імя ружы".

Умбэрта Эка з'яўляецца аўтарам яшчэ шэрагу раманаў, сярод іх — "Маятнік Фуко" (1988), "Востраў напярэдадні" (1994), "Нулявы нумар" (2015).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі