Памёр вядомы расійскі рэжысёр Пётр Тадароўскі

Пётр Тадароўскі вядомы не толькі як рэжысёр, але і як акцёр, сцэнарыст, аператар, кампазітар. Ён нарадзіўся ў 1925 годзе ў Кіраваградскай вобласці Украіны, у складзе савецкай арміі ваяваў супраць нацызму, дайшоў да Эльбы. Скончыў аператарскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі. Сярод яго аператарскіх работ — знакамітая "Вясна на Зарэчнай вуліцы" (сумесна з Радамірам Васілеўскім, 1956 год).


Рэжысёрскім дэбютам Пятра Тадароўскага стаў фільм "Вернасць" (1964). Ім былі знятыя такія папулярныя фільмы, як "Ваенна-палявы раман", "Інтэрдзяўчынка", "Анкор, яшчэ анкор!", "Па галоўнай вуліцы з аркестрам" ды інш.


Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі