Памёрла рэжысёрка фільма пра беларускіх валанцёраў, якая трапіла ў ДТЗ

Памёрла рэжысёрка фільма пра беларускіх валанцёраў, якая трапіла ў ДТЗ

Раніцай 22 траўня памёрла рэжысёрка Любоў Зямцова, якая здымала фільм пра беларускіх валанцёраў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла яе сяброўка.

Зямцова разам з рэжысёрам Уладзімірам Міхайлоўскім і гукааператарам Максімам Гаўрыленкам працавалі над праектам "Невядомая Беларусь" — здымалі дакументальныя фільмы. Іх апошняй працай стала стужка "Мінск — адкрыты горад": у ёй распавядаецца, як мінчукі спрабуюць не заўважаць каранавірус і жыць звычайным жыццём.

15 траўня аўтамабіль, у якім ехалі Зямцова, Міхайлоўскі і Гаўрыленка, трапіў у аварыю ў Пухавіцкім раёне. З іх траіх у ДТЗ выжыла толькі Любоў Зямцова. Яе паклалі ў рэанімацыю. Аднак выратаваць ёй жыццё медыкі не змаглі.

Еўрарадыё спачувае сваякам і блізкім Любові Зямцовай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі