Папулярную індыйскую гарбату забаранілі прадаваць у Беларусі
Гарбату "Прынцэса Гіта" забаранілі ў Беларусі
Пад забарону ў Беларусі трапіла папулярная індыйская гарбата "Прынцэса Гіта", паведамляе санітарна-эпідэміялагічная служба Гомельскай вобласці.
Санстанцыя выявіла, што прадукт не адпавядае патрабаванням тэхрэгламенту Мытнага саюза па бяспецы і гігіенічным нарматывам.
Праверка адбылася сёлета ў студзені. Спецыялісты выявілі, што гарбата не адпавядае гігіенічным нарматывам па цвілі.
Санслужба абяцае не дапусціць продажу няякаснай прадукцыі ў беларускіх крамах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.