Парашэнка хоча адмяніць закон пра асаблівы статус Данбаса

Пра свой намер прэзідэнт Украіны заявіў у звароце да народу 3 лістапада, на наступны дзень пасля "выбараў" у самаабвешчаных Данецкай і Луганскай "народных рэспубліках". Сам працэс Парашэнка назваў "фарсам пад дуламі танкаў і аўтаматаў", а таксама заявіў, што Украіна ніколі не прызнае такія выбары. 

Адмена асаблівага статусу Данбаса будзе разглядацца ў аўторак, 4 лістапада, на пасяджэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, паведамляюць украінскія СМІ. 

Пры гэтым украінскі лідар падкрэсліў, што дэцэнтралізацыя застаецца ў арсенале ўкраінскіх уладаў як ключавы элемент палітычнага ўрэгулявання на Данбасе. Яны гатовыя будуць прыняць новы закон, калі ўсе бакі вернуцца да выканання мінскага пратаколу. 

Фота — ITAR-TASS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі