Паркоўку на вуліцы Карла Маркса ў Мінску зробяць платнай

Паркоўку на вуліцы Карла Маркса ў Мінску зробяць платнай

Паркоўка на вуліцы Карла Маркса ў Мінску з 12 сакавіка стане платнай, піша tut.by. У тэставым рэжыме сістэма пачала працаваць ужо з 5 лютага. Гэта азначае, што грошай з аўтамабілістаў пакуль не бяруць, але паведамляюць ім пра хуткія змены, дадае БЕЛТА. Для гэтага на вуліцы стаяць інфармацыйныя стэнды з інфармацыяй.

Паркоўка будзе платнай па буднях з 8-й гадзіны раніцы да 20-й гадзіны. Кошт стаянкі будзе каштаваць адзін рубель за гадзіну.

Аплаціць стаянку можна праз смартфон, інтэрнэт-банкінг, аплатныя тэрміналы або праз "карту паркоўкі", якія прадаюцца ў кіёсках "Белсаюздрук".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі