Партугальскі парламент прагаласаваў за дазвол аднаполым парам усынаўляць дзяцей

Партугальскі парламент прагаласаваў за дазвол аднаполым парам усынаўляць дзяцей

Парламент Партугаліі адмяніў прэзідэнцкае вета на закон, які дазваляе аднаполым парам усынаўленне. Левыя палітычныя сілы скарысталіся для гэтага сваёй большасцю.

Раней прэзідэнт краіны адмовіўся падпісваць законапраект, прыняты 25 студзеня, заявіўшы, што праблема заслугоўвае больш шырокай грамадскай дыскусіі і што парламент не змог даць гарантыі выканання правоў дзяцей у такіх саюзах.

Цяпер жа кіраўнік дзяржавы мусіць будзе паставіць свой подпіс пад законапраектам цягам васьмі дзён з моманту яго атрымання.

Першапачаткова законапраект, які б дазваляў аднаполым парам у Партугаліі ўсынаўленне дзяцей, быў прыняты 137 галасамі. Супраць прагаласавалі 73, паведамляе партугальскае выданне Correio da manhã.

Нагадаем, у Партугаліі аднаполыя пары могуць пабрацца шлюбам з 2010 года. Яна стала 6-й еўрапейскай дзяржавай, дзе былі прызнаныя такія шлюбы. Але ўсынаўленне дзяцей у такіх саюзах не дазвалялася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі