"ПартыZан-фільм" Курэйчыка працягнуць паказваць у Мінску і рэгіёнах
Камедыю "ПартыZан-фільм" працягваюць паказваць у сталічных і рэгіянальных кінатэатрах. Масава ў рэгіёнах кіно выходзіць у пракат 12 студзеня. Раней з’явілася неафіцыйная інфармацыя, што фільм збіраюцца пазбавіць пракатнага пасведчання.
Але гэты момант урэгуляваны і фільм будзе ісці. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сапрадзюсар і кампазітар фільма Дзмітрый Фрыга.
Дзмітры Фрыга: “Цяпер у Мінску ў дзяржаўных кінатэатрах фільм заканчваецца, але на тыдзень застаецца ў кінатэатрах “Silver screen”. Пачынаецца паказ у рэгіёнах. Мы абмеркавалі пытанне з міністэрствам, гэта было проста тэхнічнае пытанне”.
Па адной з версій, кіно магло знікнуць з кінатэатраў, бо ў міністэрства на ўзгадненне фільм трапіў не цалкам, а без уступнага слова блогера Аляксандра Найдзёнава.