Парушальнікаў экалагічных нормаў ловяць з дапамогай дронаў

Парушальнікаў экалагічных нормаў ловяць з дапамогай дронаў

Інспектары Мінкампрыроды пачалі выкарыстоўваць квадракоптэр для выяўлення парушальнікаў экалагічных нормаў ля вадаёмаў. Адзін з такіх рэйдаў прайшоў ля вадаёмаў у Крыніцы і ў Драздах, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.

Запуск дрона дазваляе хутка ацаніць абстаноўку на тэрыторыі, не замінаючы людзям, якія адпачываюць. Да таго ж ён  можа трапіць у месцы, куды складана праехаць транспартам.

Экалагічныя інспектары выяўляюць пераважна тых, хто парушае правілы паркоўкі – ставіць машыну блізка да вады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі