Парывісты вецер па ўсходзе Беларусі захаваецца ў сераду
У сераду, 13 красавіка, У Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Толькі па паўднёвым усходзе краіны уначы і зранку месцамі чакаюцца дождж і мокры снег, удзень пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночны парывісты, месцамі па ўсходзе моцны парывісты — да 15-20 метраў за секунду.
Уначы тэрмометры пакажуць -3...+3, па ўсходзе Беларусі будзе да 5 цяпла. Удзень чакаецца 9-15 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.