ПАСЕ прызнала Пуціна дыктатарам
Уладзіміра Пуціна чакаюць у Гаазе
ПАСЕ прызнала Уладзіміра Пуціна дыктатарам, а Расію — дэ-факта дыктатурай. Яна заклікала краіны свету выканаць ордар на арышт Пуціна, выданы Міжнародным крымінальным судом у Гаазе, а таксама з вясны 2024-га, калі скончыцца прэзідэнцкі тэрмін, лічыць яго нелегітымным і спыніць усе кантакты. Адпаведная рэзалюцыя была прынятая ў пятніцу.
"І асобнае прывітанне Лукашэнку! — піша ўкраінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка. — ...Я падаў папраўку, якая вызначае яшчэ аднаго дыктатара — Лукашэнку".
Ганчарэнка падкрэслівае, што міжнародная супольнасць павінна блакаваць любое супрацоўніцтва з нелегітымным кіраўніком РБ. "Будзе сядзець у Гаазе побач з Пуціным", — дадае ён.
13 кастрычніка і Уладзімір Пуцін, і Аляксандр Лукашэнка знаходзяцца ў Бішкеку на саміце СНД. Там Лукашэнка ледзь утрымаўся на нагах перад відэакамерамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.