Пашпарт замежніка ў Літве будзе дзейнічаць 3 гады
Гэта можа спрасціць жыццё тысяч беларусаў
Пашпарт замежніка ў Літве будзе дзейнічаць 3 гады — праект зменаў у заканадаўстве ў найбліжэйшыя дні ў Сейм унясе МУС. Гэта анансавала кіраўніца міністэрства Агнэ Білатайтэ.
"Вядома, гаворка ідзе не пра ўсіх, а пра выключных асоб, якія сапраўды пераследуюцца і дакладна не могуць вярнуцца ў Беларусь", — сказала Білатайтэ.
Тэма "пашпартоў замежніка" (travel documents) стала актуальнай для беларусаў пасля новага ўказа Лукашэнкі, які забараніў рабіць новыя пашпарты ў амбасадах. Тыя, хто не можа вернуцца ў краіну па палітычных прычынах, могуць застацца без дакументаў. Толькі ў Літве, па апошніх дадзеных, жыве больш за 60 тысяч беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.