Пашынян абвінаваціў дзве краіны АДКБ у падрыхтоўцы вайны ў Карабаху
Нікол Пашынян
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што як мінімум дзве краіны АДКБ "удзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны" супраць яго краіны ў Нагорным Карабаху ў 2020 годзе, перадае Aysor.
Пра якія менавіта краіны ідзе гаворка, ён не ўдакладніў. У АДКБ акрамя Арменіі ўваходзяць Расія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.
"Гэтыя краіны стварылі імітацыю таго, што дапамагаюць нам, але я хачу сказаць, што тая вайна была не праз Нагорны Карабах, яна была пра тое, каб Арменія нічога з сябе не ўяўляла", — заявіў Пашынян, выступаючы ў Нацыянальным Сходзе.
Можна меркаваць, што гаворка ідзе пра Расію і Беларусь. Афіцыйны Мінск пастаўляў у Азербайджан зброю, у тым ліку ракетныя комплексы "Паланэз".
Кіраўнік армянскага ўраду неаднаразова крытыкаваў АДКБ за неаказанне дапамогі краіне падчас канфлікту з Азербайджанам у Нагорным Карабаху. У лютым ён заявіў, што сяброўства Арменіі ў АДКБ фактычна замарожанае, а ў траўні — што Арменія не будзе плаціць унёскі ў бюджэт АДКБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.