Пасля адстаўкі Шуневіч адпусціў бараду (фота)
Былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пасля адстаўкі памяняў іміжд — адпусціў вусы і невялікую бародку. Яго фатаздымак апублікавала прэс-служба хакейнага клуба "Дынама-Мінск".
2 жніўня Шуневіч як старшыня Назіральнага савета клуба сустракаўся з гендырэктарам мінскага "Дынама" Дзмітрыем Баскавым і трэнерскім штабам каманды.