Пасля аўтааварыі ў Воранаўскім раёне ў рэанімацыі памёр 2-гадовы хлопчык

Пасля аўтааварыі ў Воранаўскім раёне ў рэанімацыі памёр 2-гадовы хлопчык

Пасля аўтааварыі ў Воранаўскім раёне ў рэанімацыі памёр 2-гадовы хлопчык. У адносінах яго 20-гадовага бацькі, які кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення, распачалі крымінальную справу.

Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, здарэнне адбылося ўвечары ў пятніцу, 15 красавіка, каля вёскі Канвялішкі. На прамым участку дарогі з асфальтабетонным пакрыццём кіроўца дапусціў з'езд "Аўдзі" ў кювет. Ніхто з траіх дарослых не пацярпеў, а вось хлопчык, які быў на заднім сядзенні на руках у маці, атрымаў цяжкія траўмы. У легкавіку не было спецыяльнага дзіцячага крэсла.

Кіроўцу ўзялі пад варту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі