Пасля наезду на выдру аўтамабіль урэзаўся ў дрэва. Загінула пасажырка (фота)

Пасля наезду на выдру аўтамабіль урэзаўся ў дрэва. Загінула пасажырка (фота)

Пасля наезду на выдру аўтамабіль урэзаўся ў дрэва — загінула пасажырка. Жахлівая аварыя адбылася ўвечары 30 чэрвеня ў Пружанскім раёне, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Па папярэдняй інфармацыі, 39-гадовы кіроўца аўтамабіля “Фольксваген Шаран” на 3-м кіламетры трасы “Пружаны — Бяроза” наехаў на выдру, пасля чаго з'ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам.

У выніку здарэння 37-гадовая жонка кіроўцы ад атрыманых траўмаў памерла на месцы аварыі.  Кіроўцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам асновы чэрапа шпіталізавалі ў Пружанскую цэнтральную раённую бальніцу.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі