Пасля навальніцы ў Мінску працуюць 30 машын МНС, каля 140 ратавальнікаў.
У Мінску падчас моцнай навальніцы ад паваленага дрэва пацярпеў адзін чалавек, яго шпіталізавалі. Пра гэта ў твітары паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС.
Акрамя гэтага ратавальнікі пішуць, што падчас залевы ў горадзе зафіксавана каля 50 падтапленняў, павалілася каля 100 дрэваў. Цяпер у горадзе працуюць 30 машын МНС, 140 ратавальнікаў.
На 15-40: около 50 мест подтоплений,100 деревьев упало, раб.30 машин МЧС,140 спасателей. Есть один постр.(госпитализ). Подр.позже.
— МЧС Минск (@112MINSK) 13 июля 2016 г.
У Міністэрстве таксама папярэджваюць, што тэлефанаваць на нумар 101 трэба толькі падчас рэальнай пагрозы жыццю і здароўю. Лініі МНС падчас навальніцы былі перагружаныя. Званкі тыпу “прывязіце мне громаадвод, я баюся!” і “ў мяне працякае столь” могуць перашкодзіць прыняць рэальную просьбу аб дапамозе.
Люди, поймите! звонки на 101 "привезите мне громоотвод, я боюсь!" и "у меня протек потолок" могут помешать принять реальную просьбу о помощи
— МЧС Минск (@112MINSK) 13 июля 2016 г.
Моцная залева з навальніцай і шквалістым ветрам пачалася ў Мінску каля 15:00. Гараджане ў сацсетках паведамляюць, пра паваленыя дрэвы, падтопленыя вуліцы і абарвы тралейбусных лініяў у раёне вуліцы Маякоўскага і Аранскай.