Пасля перамоваў з Лукашэнкам Пуцін гуляе ў хакей

Пуцін гуляе ў хакей. Фота: ria.ru
Пуцін гуляе ў хакей. Фота: ria.ru

29 снежня пасля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам Уладзімір Пуцін гуляе ў хакей. Ён прымае ўдзел у распачатым на катку на Краснай плошчы таварыскім хакейным матчы "Начная ліга".

Аляксандр Лукашэнка, які шмат гуляе ў хакей, удзелу ў турніры не прымае. Склады каманд традыцыйныя, паведамляюць расійскія СМІ: на пляцоўцы — міністр абароны Расіі Сяргей Шойгу, а таксама ветэраны савецкага і расійскага хакея Павел Бурэ, Вячаслаў Фяцісаў і Аляксей Касатонаў.

Перамовы ў Крамлі, на якіх абмяркоўваліся эканамічныя і інтэграцыйныя праблемы Расіі і Беларусі, працягваліся 3,5 гадзіны. Іх вынікі не ясныя: заява для прэсы пасля перамоваў не прадугледжаная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі