Пасля ўмяшальніцтва СМІ камунальнікі адрамантавалі каналізацыю ў "хрушчоўцы"

Пасля ўмяшальніцтва СМІ камунальнікі адрамантавалі каналізацыю ў "хрушчоўцы"

Увечары 1 снежня скончыліся пакуты жыхароў "хрушчоўкі" на мінскай вуліцы Лібкнехта. У мінулую пятніцу ў адным з пад'ездаў перастала працаваць каналізацыя. Увесь першы паверх вычэрпваў з ваннаў ды ўнітазаў фекаліі суседзяў зверху. Доўгі час праблема не вырашалася і людзі звярнуліся ў СМІ. Як паведаміў Еўрарадыё мясцовы жыхар Павел Вінаградаў, у чацвер увечары камунальнікі адрамантавалі каналізацыю дзесьці за гадзін шэсць. Хаця раней не выключалі, што рамонт можа працягнуцца нават да нядзелі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі