Пасля ўвядзення санкцый у Расіі прадалі 1,5 тоны беларускага масла за дзень
Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка папярэджвае чыноўнікаў аб недапушчальнасці дэфіцыту прадуктаў на ўнутраным рынку.
Пра гэта ён заявіў 15 жніўня падчас наведвання агракамбіната “Скідзельскі ", паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА. Паводле Лукашэнкі, у Расіі адзначаецца павышаны попыт на прадукцыю з Беларусі. Толькі за адзін дзень у РФ прададзена 1,5 тоны беларускага масла.
Па словах міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, на пастаўках малочнай і мясной прадукцыі ў Расію са жніўня па снежань можна атрымаць выручку ў 2 мільярды долараў. Міністр таксама паведаміў, што ў Расіі падняліся цэны на малочную прадукцыю.
"Трэба варушыцца, выкарыстаць гэты момант і зарабіць грошы", - падкрэсліў Лукашэнка. "Трэба мець на ўвазе, што яны зачынілі свой рынак, але мы не бралі абавязацельствы па ўнутраным рынку… Мы можам завозіць сабе прадукцыю з любой кропкі планеты. Трэба загружаць, перапрацоўваць і прадаваць. Толькі трэба ўзгадняць з расіянамі, каб нас не папракалі, што мы ідзем насуперак з іх палітыкай. І не агаляючы уласны рынак, каб насельніцтва атрымлівала столькі прадукцыі, колькі трэба ", - заявіў Лукашэнка.