Пасля здарэння на "Гродна-Азоце" ў горадзе санітарная служба бярэ пробы паветра

Пасля здарэння на "Гродна-Азоце" ў горадзе санітарная служба бярэ пробы паветра

Пасля здарэння на "Гродна-Азоце" ў горадзе санітарная служба бярэ пробы паветра. Пра гэта БЕЛТА паведаміў галоўны лекар Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Мікалай Кендыш. Ён адзначае, што небяспекі распаўсюду шкодных рэчываў (аксіду азоту і аксіду серы) у горадзе не было, паколькі месца здарэння было аператыўна лакалізаванае і "пары не паспелі выйсці за межы цэху". Аднак спецыялісты ўсё роўна праводзяць праверку за межамі "Гродна-Азота". Вынікі даследаванняў стануць вядомыя пазней.

У той жа час начальнік аддзела (лабараторыі) экалагічнага маніторынгу Гродзенскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Наталля Талочка заявіла, што прыборы не зафіксавалі перавышэнне ўтрымання шкодных рэчываў у паветры. Збор інфармацыі ажыццяўляецца на пунктах назіранняў Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя, інфармуе БелаПАН.

Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 6 чэрвеня ў адным з цэхаў ААТ "Гродна-Азот" загінулі двое рабочых, двое былі шпіталізаваныя. Падчас правядзення агнявых работ іскра патрапіла на гідраксіламінсульфат. На месца здарэння выязджалі 16 аўтамашын спецтэхнікі ратавальнікаў. Наступствы здарэння былі ліквідаваныя на працягу гадзіны.

Па факце здарэння распачалі крымінальную справу. Артыкул — "службовая халатнасць" (арт. 428 КК), паведамляе прэс-служба УСК па Гродзенскай вобласці.

 

Пасля здарэння на "Гродна-Азоце" ў горадзе санітарная служба бярэ пробы паветра
Фота: autogrodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі