Пасол Германіі: Мы не бачым Беларусь у складзе Расіі
Палітычная будучыня Беларусі наўрад была абмеркаваная падчас інтэрв'ю з паслом Германіі ў Беларусі Петэрам Дэтмарам на Еўрарадыё.
Адзін са слухачоў Еўрарадыё задаў пытанне: "Ці гатовы ЕС да таго, што палітычна абноўленая Беларусь стане часткай Расіі і будзе весціся агрэсіўная палітыка?".
На гэта нямецкі дыпламат адказаў наступным чынам:
Дэтмар: "Я не бачу і не магу казаць ні пра якія тэндэнцыі, якія сведчаць пра магчымасць такой рэальнасці. Гэта сітуацыя, якую немагчыма ўявіць сабе ні сёння, ні заўтра. Мы зусім не так бачым палітычную будучыню Беларусі".