Патрыярх Кірыл распавёў аб прыкметах хуткага канца свету: кіно і тэатр

Патрыярх Кірыл распавёў аб прыкметах хуткага канца свету: кіно і тэатр

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл мяркуе, што прыкметы надыходзячага канца свету "бачныя няўзброеным вокам", перадае РБК.

У сваёй казані 20 лістапада пасля літургіі ў храме Хрыста Збаўцы патрыярх заявіў: "Трэба быць сляпым, каб не бачыць набліжэнне грозных імгненняў гісторыі, пра якія казаў у сваім Адкрыцці апостал і евангеліст Ян Багаслоў".

Кіраўнік РПЦ нагадаў, што набліжэнне і аддаленне канца свету залежыць ад саміх людзей. Ён заклікаў усіх, асабліва публічных людзей, усвядоміць сваю адказнасць за падзеі ў краіне і за ўвесь чалавечы род. Публічныя людзі, на яго думку, мусяць "затармазіць наша спаўзанне ў бездань заканчэння гісторыі".

Абазначыў патрыярх і сферы граху: на яго думку, сёння грэх "дэманструецца праз кінематограф і тэатр". Мастацтва, якое мусіць узвышаць асобу чалавека, становіцца "гірай, якая не дае чалавеку ўзляцець", ахарактарызаваў ён. Кіраўнік РПЦ удакладніў, што мае на ўвазе менавіта тое мастацтва, якое "заяўляе пра сваю асаблівую ролю несці народу спакусу і грэх".

Ён лічыць, што вялікая частка інтэлігенцыі "паўтарае пагібельную памылку сваіх папярэднікаў, якая давяла краіну да гібелі — рэвалюцыйных падзей". 

Дарэчы, 20 лістапада патрыярху Кірылу споўніўся 71 год. Сярод іншых яго павіншаваў і Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі