Паведамленне пра замініраваны будынак у Мазыры выявілася фальшывым
Паведамленне пра замініраваны будынак у Мазыры не пацвердзілася, інфармуе uvd.gomel.by. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць асобу аўтара гэтага паведамлення.
Як распавядала Еўрарадыё, звесткі пра замініраваны будынак на вуліцы Ленінскай паступілі зранку 6 лютага. З будынка, дзе размяшчаюцца Камітэт дзяржкантролю, інтэрнат, крама, раённая ЖКГ і ДАІ, былі эвакуяваныя 83 чалавекі. Яшчэ каля 250 чалавек эвакуявалі з размешчанага побач Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя.
У выніку сапёры не выявілі выбуховых прыстасаванняў.
Напярэдадні сапёры шукалі выбухоўку ў офісах кампаніі "Белавія".