Павел Дураў прыязджаў у Беларусь пасля выгнання з Расіі

Павел Дураў

Павел Дураў / DR

У ліпені 2014-га ў Беларусь прыязджаў чалавек з імем Павел Валер'евіч Дураў і датай нараджэння 10.10.1984. Пра гэта піша Reform.news са спасылкай на інфармацыю "Кіберпартызанаў". Звесткі пра ўезд і выезд атрыманыя са ўзламанай беларускімі хактывістамі базы АІС "Пасажырапаток".

Паведамляецца, што ў базе ёсць толькі два запісы. На тэрыторыю Беларусі Дураў прыехаў 13 ліпеня 2014-га, а выехаў 15 ліпеня 2014-га. Пра гэты візіт нічога невядома.

Верагодна, Дураў праз Беларусь транзітам ехаў у Расію. Раней праз нашу краіну можна было бескантрольна прыехаць у РФ, бо паміж краінамі няма памежнага кантролю. Базы памежнікаў дзвюх краін былі сінхранізаваныя толькі нядаўна.

ІТ-прадпрымальнік Павел Дураў у красавіку 2014-га пад ціскам уладаў прадаў долю ў сацсетцы "Вконтакте" і пакінуў Расію. Пасля гэтага было вядома толькі пра адзін яго візіт у Расію — увосень 2014 года ён прыехаў на некалькі дзён, каб прадаць свой дата-цэнтр ICVA Ltd.

Аднак 27 жніўня выданне "Важныя гісторыі" высветліла, што з 2015-га па 2021-ы Дураў больш за 50 разоў прыязджаў у Расію. Выявіць гэта ўдалося праз аналіз найбуйнейшай уцечкі ФСБ-базы памежнай службы "Кардон".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі