Павел Усаў пра тое, чаму навіны пра хваробу Лукашэнкі не спынілі рэпрэсій

“Нават у гады Другой сусветнай вайны НКУС працягваў расстрэльваць у вязніцах” / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
“Нават у гады Другой сусветнай вайны НКУС працягваў расстрэльваць у вязніцах” / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Закрытыя палітычныя сістэмы не ведаюць, як працаваць у крызісных сітуацыях. Гэта адна з прычын таго, чаму навіны пра хваробу Аляксандра Лукашэнкі не маглі спыніць рэпрэсій. Яны могуць спыніцца толькі калі паступіць непасрэдны загад гэта зрабіць, лічыць палітычны аглядальнік Павел Усаў.

— Гэта галоўная характарыстыка працы закрытых сістэм. Яны не ведаюць, як працаваць у крызісных сітуацыях. Пакуль няма загаду спыніць рэпрэсіі, яны будуць працягвацца. Нават у гады Другой сусветнай вайны НКУС працягваў расстрэльваць, — кажа Усаў у эфіры Еўрарадыё.

Дні, у якія нічога не было вядома пра стан здароўя Лукашэнкі, яшчэ больш падкрэслілі ізаляванасць сістэмы.

— Гэты рэжым абсалютна закрыты, яго структура — ізаляваная, і ўсё грамадства для яго — вораг. Грамадства ён разглядае як выклік. Таму ўсе праўладныя каналы ізалявалі інфармацыю [пра стан здароўя Лукашэнкі]. Толькі для людзей, якія яго падтрымліваюць, былі зробленыя ўкіды пра віншаванне з Днём сцяга, — каментуе Усаў.

Поўную версію размовы Паўла Усава з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком глядзіце на нашым ютуб-канале.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі