У Нікарагуа змаглі — і ў Беларусі змогуць? Што дэмсілы робяць для палітвязняў

Ці магчыма дамаўляцца пра вызваленне палітвязняў? / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Ці магчыма дамаўляцца пра вызваленне палітвязняў? / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Дэмсілы кансультуюцца з людзьмі, у якіх ёсць досвед вызвалення палітвязняў у розных краінах свету, расказала прадстаўніца Пераходнага кабінета па сацпытаннях Вольга Гарбунова.

— Мы сустракаліся з людзьмі, якія зімой гэтага года дапамаглі вызваліць палітвязняў у Нікарагуа. Мы сустракаліся з людзьмі, якія паспяхова вызвалялі палітвязняў у Афганістане, у Турцыі. Мы даведваемся, якія стратэгіі былі выкарыстаныя. Мы шукаем людзей, якія могуць гіпатэтычна выступаць гарантамі бяспекі ў такіх перамовах, выступаць медыятарамі.

Хоць палітвязні і не зламаныя маральна, доўгае ўтрыманне ў зняволенні ўплывае на стан іх здароўя. У многіх выпадках гэты ўплыў крытычны. Але ці гатовыя самі прадстаўнікі рэжыму да перамоваў пра вызваленне людзей?

— Сітуацыя ў краіне склалася катастрафічная. Але, паводле нашай інфармацыі, глухой сцяны няма. Ці значыць гэта, што хтосьці выйшаў з намі на сувязь і паведаміў пра сваё жаданне ісці на перамовы? Не.

Але зыходзячы з той інфармацыі, якую мы можам прааналізаваць і праверыць, я лічу, што магчымасць для перамоваў ёсць.

Прадстаўнікі дэмсілаў заўсёды казалі, што яны гатовыя да перамоваў. На жаль, непрызнанне дэмсілаў законнымі прадстаўнікамі беларускага народа блакуе гэты працэс. І ўсё ж я перакананая, што такое развіццё сітуацыі абсалютна магчымае.

Асабліва калі ўлічыць, што і ўнутры краіны, і за межамі краіны вельмі многія разумеюць тупіковасць шляху, якім рэжым ідзе цяпер. Я ўпэўненая, што надыдзе момант, калі беларусы змогуць дамаўляцца з беларусамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі