Вялікі пасхальны абмен палоннымі: Украіна вярнула дамоў 130 сваіх вайскоўцаў
“Жыцці нашых — найвялікшая каштоўнасць для нас” / тэлеграм-канал Андрэя Ярмака
Дадому ва Украіну вярнуліся 130 чалавек, якія патрапілі ў палон на Бахмуцкім, Саледарскім, Запарожскім і Херсонскім кірунках.
“Вялікі Велікодны абмен палоннымі. Вяртаем 130 нашых людзей. Ён адбываўся цягам апошніх дзён у некалькі этапаў”, — напісаў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
Сёння дадому вярнуліся радавыя і сяржанты. Сярод вызваленых — вайскоўцы, памежнікі, нацгвардзейцы, маракі, спецыялісты дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарта.
“Жыцці нашых — найвялікая каштоўнасць”, — напісаў Ярмак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.