Паветраным транспартам перавезлі больш за 2 мільёны чалавек
У 2015 годзе сярэдняя адлегласць перавозкі аднаго пасажыра паветраным транспартам склала 1512 кіламетраў, паведамляе Белстат. Такой адлегласці хопіць, каб даляцець да: Самары, Сочы, Адэсы, Стамбула, Салонікаў, Тыраны, Падгорыцы, Венецыі, Франкфурта, Амстэрдама, Осла і Стакгольма. За ўвесь год паветраным транспартам перавезлі 2 мільёны 92 тысячы 700 чалавек.