Пажар на складзе ў Кобрыне знішчыў 60 тон збожжа
Вялізны пажар на хлебапрыёмным прадпрыемстве ў Кобрыне знішчыў увесь дах склада збожжа, паведамляе прэс-служба МНС.
Пажар на складзе Кобрынскага ўчастка ААТ "Брэстхлебапрадукт" адбыўся ўвечары 10 снежня. Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра яго ў 20:47. У агні згарэла 60 тон збожжа, выратаваць удалося 3797 тон.
На прадпрыемстве захоўваўся ўраджай збожжа з усяго Кобрынскага раёна.
Прычына пажару высвятляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.