Пазіцыя Беларусі па ўкраінскіх падзеях застаецца нязменнай
З такой заявай выступіў Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка.
У Мінску прайшло пасяджэнне Савета бяспекі па папярэдніх выніках першага этапу праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл Беларусі.
Падчас яго кіраўнік дзяржавы выказаўся наконт сітуацыі ў Крыме. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пры вызначэнні пазіцыі Беларусі ў гэтай сітуацыі ён зыходзіць з нацыянальных інтарэсаў краіны. Ён заявіў, што Крэмль не цісне на яго ў гэтым пытанні. Такім чынам Лукашэнка пракаментаваў здагадкі ў СМІ, быццам ён не саступае ціску Крамля, перадае interfax.by. Але апошнім часам беларускі кіраўнік, па яго словах, знаходзіцца ў "пастаянным кантакце" з расійскім прэзідэнтам.
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь не спыняла супрацоўніцтва з Украінай.
Нагадаем, што раней Лукашэнка выказваўся за тэрытарыяльную непадзельнасць Украіны.
Фота — rstk.by