Пазіцыя ЗША адрозніваецца ад публічных заяў Трампа

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Reuters

Пазіцыя ЗША адрозніваецца ад публічных заяў прэзідэнта Дональда Трампа. Гэтак ён вядзе перамовы, кажуць крыніцы амерыканскіх медыя ў Белым доме.

Як піша Politico, неафіцыйна ў Белым доме сцвярджаюць: ЗША застаюцца на баку Украіны.

Уладзімір Зяленскі можа палепшыць адносіны з ЗША. Аднак Кіеў павінен больш актыўна працаваць з Вашынгтонам, каб заключыць пагадненне па карысных выкапнях. Публічная крытыка Трампа — не варыянт, бо гэта толькі павялічвае напружанасць. Пагадненне патрэбнае прэзідэнту ЗША, каб супакоіць выбарцаў і прадэманстраваць ім выгаду ад дапамогі Кіеву, пішуць Reuters і Axios.

Крыніцы NYT адзначаюць, што дзяржсакратар Марка Рубіа пераконваў еўрапейскіх саюзнікаў, што курс Вашынгтона не змяняецца. Перамовы ў Саудаўскай Аравіі — тэст для Крамля, каб высветліць, наколькі ён сур’ёзна хоча скончыць вайну. Санкцыі супраць Расіі не будуць знятыя, пакуль няма прыкметных зменаў у яе паводзінах. Але іх могуць аслабіць, калі Крэмль сапраўды пойдзе на саступкі.

А што Расія? Bloomberg пісаў, што стратэгію Трампа не разумеюць нават у Маскве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі