Пазняк сказаў, хто павінен прадстаўляць Беларусь на мірных перамовах

Зянон Пазняк

Зянон Пазняк / Euroradio

Зянон Пазняк падтрымаў думку, што Беларусь павінна быць прадстаўленая на мірных перамовах па завяршэнні вайны паміж Расіяй і Украінай.

"На перамовах мусяць быць прадстаўнікі Беларусі", — піша палітык на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Ён мяркуе, што гэта мусяць быць прадстаўнікі яго руху — то бок, сам Пазняк і палітолаг Павел Усаў як прадстаўнікі нацыянальна-вызвольнага руху "Вольная Беларусь".

Разам з тым Пазняк выступіў супраць удзелу ў такіх перамовах прадстаўнікоў Офісу Ціханоўскай ці НАУ Паўла Латушкі.

"Як і рэжым Лукашэнкі, яны нелегітымныя з прыдуманым значэннем і з прыдуманымі прэтэнзіямі. Фармальная перавага рэжыму Лукашэнкі, аднак, у тым, што ён уяўляе рэальную ўладу ў краіне і фінансава самадастатковы (фінансуецца са свайго дзяржаўнага бюджэту)", — аргументуе сваю пазіцыю палітык.

Размовы пра магчымасць мірных перамоваў паміж Украінай і Расіяй актывізаваліся пасля таго, як на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША перамог Дональд Трамп. Думку пра тое, што Пазняк павінен узначальваць беларускую дэлегацыю на такіх перамовах, выказала Вольга Карач.

Паўдзельнічаць у перамовах хоча і рэжым Лукашэнкі, але на гэта наўрад ці пагодзіцца ўкраінскі бок.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі