Пенсіянеркі не даюць камунальнікам спілаваць 300-гадовыя дубы на Піншчыне

Пенсіянеркі не даюць камунальнікам спілаваць 300-гадовыя дубы на Піншчыне

У вёсцы Ахова на Піншчыне мясцовыя жыхары падняліся на абарону 300-гадовых дубоў, піша media-polesye.by.

Зранку 22 снежня да сельскіх могілак прыехала аўтавышка. Напярэдадні камунальнікі спілавалі тут стогадовы дуб. Але засталіся яшчэ два, узрост якіх — каля 300 гадоў.

Перад тым у доме культуры супрацоўнікі райвыканкама правялі сустрэчу з вяскоўцамі. Чыноўнікі паведамілі, што гэтыя дрэвы вырашана "выдаліць".

Аднак вяскоўцы палічылі рашэнне незаконным і пачалі абскарджваць яго ў вышэйшых органах улады. Пакуль іх скаргі разглядаюць, каля брамы могілак сабраліся мясцовыя жыхары. Пенсіянеркі заяўляюць, што не пусцяць рабочых на тэрыторыю могілак. Яны затэлефанавалі ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай аб падтрымцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі