Перад матчам з фінамі Брэсан і Гутар гулялі з дзецьмі ў футбол (фота)
У Гомелі на адкрыцці дзіцячай футбольнай пляцоўкі майстар-клас давалі гульцы нацыянальнай зборнай Беларусі.
У двары гомельскай сярэдняй школы № 8 адбылося ўрачыстае адкрыццё спартовай пляцоўкі са штучным пакрыццём і агароджай для гульні ў міні-футбол. Падчас мерапрыемства адбыўся таварыскі матч паміж вучнямі школ. А перад гэтым парады ў выглядзе майстар-класа юнакам далі паўабаронца Рэнан Брэсан і брамнік Аляксандр Гутар.
Таксама адбыўся розыгрыш 10 білетаў на матч зборных Беларусі і Фінляндыі, што адбудзецца 11 чэрвеня ў Гомелі.