Перадалімпійскі Сочы: жывёлкі-зомбі і туалеты-брацікі (фота)

У сочынскую Алімпіяду уклалі больш за 50 мільярдаў долараў. І зрабілі ўсё, як бачна па фотаздымках у сацыяльных сетках, з непаўторнай арыгінальнасцю.

***

Арганізатары хваліліся, што падпішуць кожную страву і па-руску, і па-англійску, пазначаць у лічбах калорыі.

Страва “Cakes in ass” з англійскай перакладаецца як “Торцікі ў ср.цы”. Але, кажуць, што атрымалася смачна.

А гэта нехта з валанцёраў зайшоў падсілкавацца ў алімпійскі фаст-фуд-рэстаран. Ды нічога не змог замовіць.

Жывёлкі

 

Алімпійскі зомбі-мішка.

Сувенір “Сібірскае тыграня”. Чамусьці некаторыя госці здзівіліся полавай магутнасці рускай жывёлкі.

А гэта бяздомныя сабачкі спяць побач з алімпійскімі валанцёрамі. Псам Гульні-2014 прынеслі вялікую асалоду: і квіткі, каб паглядзець на зорак спорту, купляць не трэба, і кормяць рэгулярна ды смачна.

Архітэктурныя ноў-хаў

 

Кажуць, што будаваць алімпійскія аб’екты ў Сочы запрасілі не абы каго, а знакамітых Раўшана і Джамшуда. У выніку, правады ў гэтую асвятляльную мачту правялі такім вось арыгінальным чынам.

Шырыню рускай душы не спасцігнуць ні амерыканцы, ні заходнееўрапейцы. Нават беларусы не разумеюць задумы, чаму багатыя рускія кладуць плітку на сапраўдны мармур.

Да адкрыцця Алімпіяды застаюцца лічаныя дні, а будаўнічае смецце шмат дзе яшчэ не прыбралі. Працы працягваюцца. Хоць выглядае страката, постмадэрнова. Можа, так і трэба?

Туалеты

 

Галоўная фішка сочынскай Алімпіяды ― спараныя туалеты-брацікі, без перагародак і іншых фармальнасцяў. Што праўда, арганізатары патлумачылі такое размяшчэнне тым, што не паспелі паставіць спецыяльныя парэнчы. Маўляў, два унітазы, каб быў выбар для людзей з абмежаванымі здольнасцямі.

Гасцей Алімпіяды папярэджваюць не змываць туалетную паперу разам з іншым “дабром”. Амерыканцаў і канадцаў такі падыход здзівіў. Рэч у тым, што за акіянам унітазы праектуюць гэтак жа, як у самалётах маркі “Боінг”. “Дабро” змываецца не адразу, але потым усмоктваецца са свістам. І ніякая туалетная папера трубы не забівае.

Канадскі журналіст доўга разглядаў інструкцыю да карыстання рускім туалетам. Арганізатары папярэджваюць спартсменаў, што ў выпадку вострых псіхічных расстройстваў ванітаваць ва ўнітаз, станавіцца на яго ці лавіць у ім рыбу ― нельга.

Аддзелка па-руску

 

Тут провад ад кандыцыянера перашкаджае пазіраць на карціну. Дзесьці разеткі ўсталявалі прама над падушкамі, так, што ўначы можна набіць гузака.

А батарэі ў некаторых гатэльных нумарах павесілі пад самай столлю. Відаць, каб прыжымістыя буржуі не спілавалі іх на металалом ці не сушылі на іх шкарпэткі з майткамі.

Журналіст CNN Хэры Рыкі незадаволены абарванай фіранкай. Кажуць, немцы ў Вялікую Айчынную вайну таксама былі акуратыстамі. І чым гэта скончылася, Хэры?

Проста роўная бегавая дарожка на ўзбярэжжы мора ― гэта, відаць, не па-руску. Тутэйшы стыль ― паласа перашкодаў з адкрытымі люкамі.

Вымытая бялізна

Абвестка для жыхароў Сочы.

Спартсмены таксама мыюць ніжнюю бялізну і знаходзяць вось такія арыгінальныя магчымасці яе сушыць.

 

Іншыя цікавосткі

Не, гэта не аналізы ў антыдопінгавай лабараторыі. Журналістка Стэйсі Сэйнт Клэйр сфатаграфавала ваду ў сваім гатэльным нумары.

Некаторых гасцей Сочы здзівілі дарожнымі знакамі неміжнароднага ўзору.

Вайсковыя устаноўкі ахоўваюць нябёсы над алімпійскай вёскай.

 

Ну і, натуральна, галоўная савецкая традыцыя фарбавання травы. 

 

***

Адкрыццё Алімпіяды-2014 адбудзецца 7-га лютага. Чакаем з нецярплівасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі