Перамовы з Казахстанам па куплі нафты даручылі Дзмітрыю Крутому

Перамовы з Казахстанам па куплі нафты даручылі Дзмітрыю Крутому

Першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой упаўнаважаны падпісаць пагадненне па нафце з Казахстанам. Адпаведная пастанова Саўміна №70 ад 4 лютага 2020 года апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Першы віцэ-прэм'ер атрымаў паўнамоцтвы на перамовы і магчымае ўнясенне ў пагадненне непрынцыповых правак. Ён жа будзе падпісваць пагадненне па нафце, калі ўдасца дасягнуць дамоўленасць.

Раней Аляксандр Лукашэнка паведамляў, што Беларусь вядзе перамовы з Казахстанам па пастаўках нафты. Гэта звязана з тым, што з 1 студзеня пастаўкі нафты ў Беларусь спыніла Расія. 

Віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка (які раней узначальваў канцэрн "Белнафтахім") казаў, што пагадненне па пастаўках казахстанскай нафты ў Беларусь знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі