Пераможны кідок беларускі Сныцінай ачоліў топ-5 на чэмпіянаце свету (відэа)
У нядзелю, 28 верасня, жаночая баскетбольная зборная Беларусі ў драматычным паядынку перамагла каманду Кубы — 70:69.
Рашаючы трохачковы кідок Кацярыны Сныцінай за 15 секунд да фінальнага свістка вырашыў лёс гэтага матча на карысць беларусак. Як паведамляе "Прессбол", ён заняў першае месца ў падборцы пяці лепшых момантаў учорашняга гульнявога дня.